svietapohliad (svietapohliad) wrote,
svietapohliad
svietapohliad

"Чароўны свет": знайдзі "свайго" персанажа)

“Мне падабаецца вось гэты – Ёўнік, ён такі міленькі”, -- яна паказвае на выяву калматай пачвары са снапамі ў лапах.
“Ага, і эфект чырвоных вачэй яго зусім не псуе, а наадварот -- вельмі, вельмі яму да... ммм... тварыка”, -- дадаю я.


 
Мы разглядаем новую кнігу “Чароўны свет”, і я не магу адвесці вачэй ад маляўнічых, САПРАЎДНЫХ персанажаў, што насяляюць і кнігу, і -- (цяпер я не сумняваюся))))) ...наша наваколле.

Вось шчэ малюнкі. Люблю вось гэты.


...Якія ў цябе дагледжаныя кіпцюркі на нагах, Валасень.


Цікава, дзяўчына напалохалася з-за захопу бялізны, якую яна мые ў рэчцы, ці яе ўразіў выгляд Баламуценя ва ўсёй прыгажосці?

...Хто-хто, а Апівень, напэўна, кожнага з нас хаця б раз, ды падбухторыў на выпрабаванне ўласнага арганізма алкаголем.

 

 

 ...Гляджу на малюнак і думаю: якія праўдападобныя твары ў мужыкоў.

“Ха”, тлумачаць нашыя мастацкія рэдактаркі, “вось гэты – Такой-та, а побач – Гэтакі-та” (гучаць знакамітыя прозвішчы). “А вось у куточку за сталом “знепрытомнеў” сам мастак-афарміцель -- Слаук”.
Дарэчы, не ў апошнюю чаргу дзякуючы ягонаму таленту, кніга набыла такую папулярнасць.
Ды такую, што пакуль я сабралася з думкамі і выкраіла хвілінку ў сваім хранічным цэйтноце, каб паведаміць добрым людзям пра кніжку, яе -- кніжку -- расхваталі ўжо ў нашай выдавецкай кнігарне, можа шчэ дзе ёсць у горадзе (тыраж малы, 2100 экз.). Вокладка мае такі выгляд:



Цікава, а які персанаж "Чароўнага света" прыцягнуў бы ў першую чаргу ТВАЮ ўвагу?
Tags: кніжны свет
Subscribe

  • разгорнуты адказ на пытанне "Дзе ты падзелася?!"))

    Спевы салаўёў, дажджоў, вятроў. Яшчэ электрычак – недзе там – за лесам і самалётаў – недзе тут – над самым дахам дачнага…

  • "тэлефонныя маньякі"

    Загадчык нашай рэдакцыі паглядзеў на рахунак за тэлефонныя размовы (у т.л. інтэрнет) з чатырох тэлефонаў – на некалькіх лістах дробненькім…

  • Зімовыя радасці

    “Я не буду катацца з горкі, -- кажа Ленка, -- мне паліто шкада”. Мы з сястрой прывялі дзяцей (у яе хлопчык, у мяне -- дзяўчынка,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments