А я так люблю палёты (і ў сне, і наяве))), хаця жахліва баюся вышыні (але ланцугоў -- шчэ больш). Люблю гуляць сама па сабе (але таксама люблю прысутнасць жывых істот побач -- галоўнае, каб ніхто не наступаў мне на хвост)))
( вариант о том же на русском )
- Music:Наутилус Помпилиус "Крылья"
У канцы красавіка мінулага года пасля вымушанага пераезду на дачу, здавалася, на цэлым свеце засталіся толькі гэтыя мелодыі. Звыклы гарадскому жыхару гоман мегаполіса знік, як жменя снегу, кінутага ў кіпень. Як і астатнія набыткі цывілізацыі. Захавалася адна электрычнасць. Дарэчы, не так уж і мала. Ды яшчэ “піжонскія”, “гарадскія” звычкі кшталту “кожны дзень быць з памытай галавой” (а вады няма з восені да вясны – ніякай -- акрамя прывезенай у руках)))), “у чыстым абутку” (20 хвілін пешшу да электрычкі па дачных дарогах))))) і процьма іншых.
Мне пашанцавала -- на зіму знайшла прытулак у горадзе. Быць зімой гараджанінам – гэта вельмі, вельмі, вельмі, ну вельмі зручна))))
Жыццё -- цудоўная, непрадказальная штуковіна. Ніколі не ведаеш, што будзе з табою праз год, дзень ці хвіліну. Як бы дасканала ні праграмаваў свой лёс. Тым не менш, “я люблю тебя, жизнь, и надеюсь, что это взаимно”.
Я заўсёды ведала, што чытач з мяне нашмат лепшы, чым “пісаціль”))))))
Дзякуй усім. Кожнаму з маіх сяброў асабіста. Да сустрэчы ў рэальным жыцці.
Загадчык нашай рэдакцыі паглядзеў на рахунак за тэлефонныя размовы (у т.л. інтэрнет) з чатырох тэлефонаў – на некалькіх лістах дробненькім шрыфтам – і ўзяўся за галаву: “Два мільёны васемсот тысяч з чымсьці!!!!!!! Во нагаварылі!!!! Як такое магчыма!” Мы ўсе аж здрыгнуліся: ніфіга сабе! Халодны пот ва ўсіх нашых. Звычайна прыкладна тысяч 30—100 беларускіх, а тут больш за тышшчу баксаў за месяц! (“Я ж у Літву тэлефанаваў выключна па службовых справах!” “Абрэжуць інет к растакой-та матары!” і г.д.)
Загадчыца другой рэдакцыі трымае караценькую паперку: “А мае нават на даляр не наразмаўлялі, дык у іх жа і спецыфіка працы зусім іншая”.
Глядзім у апошні (асобны) радок апошняй старонкі рахунка учацвярых, вачам не верым: 7 лічбаў рахунак! Потым нехта пачынае выходзіць з стану калектыўнага гіпнозу/шоку, глядзіць больш уважліва: “N N! Дык гэта ж нумар тэлефона!!!!!!!!!!!!!!!!”
“Я не буду катацца з горкі, -- кажа Ленка, -- мне паліто шкада”. Мы з сястрой прывялі дзяцей (у яе хлопчык, у мяне -- дзяўчынка, трэцекласнікі) пакатацца з горкі – улюбёнае месца зімовых забаўлянак не для аднаго пакалення бабруйчан (і гасцей сталіцы свету))).
Стаім над Бярэзінай (літаральна! як і, уласна, сам Бабруйск), глядзім на пакрытую лёдам стужку спуску. Яна вабна блішчыць – метраў сто даўжынёй – пасярэдзіне схілу да ракі. Апошні раз мы з Ленкай сваю порцыю адрэналіну ад імклівага палёту атрымлівалі гадоў так дваццаць ...пяць таму!!!! “Вунь тое самае дрэва, аб якое я зламала лыжыну ў 3-м класе”, -- кажа сястра. “А мы з’язджалі разам з бацькам – на адніх з ім санках!!!! – вууууунь адтуль!”, паказваю ў дакладны напрамак я.
...Тады каталіся – на кавалках кардону, зараз – і на кардонках, і на адмысловых пластыкавых прыстасаваннях, нават на нейкіх снегаходзіках з рулём. А мы прыйшлі з цудоўнай лінолеумінай. Ну што, з’ехаць, можа, узгадаць дзяцінства? Ех!!!!!!!!!!!! “Нагамі рулюй!” – аднекуль даносіцца запазнелая інструкцыя. Шалёная хуткасць палёту круціць лінолеуміну, на якой мы імчымся з дачкой, кавалак імправізаванага руля – адарваўся і застаўся ў мяне ў руках, з-пад неслухмяных ног -- снежныя пырскі.
...Лена, шчаслівая, расчырванелая, мо дзесяты раз падымаецца для чарговага спуску. ...Мае светла-шэрыя “канцэртныя” штроксы, на што вы сталі падобныя? Ай, мусіць, адмыюцца. А радасць – застанецца.
“Ага, і эфект чырвоных вачэй яго зусім не псуе, а наадварот -- вельмі, вельмі яму да... ммм... тварыка”, -- дадаю я.
( Ёўнік )
Мы разглядаем новую кнігу “Чароўны свет”, і я не магу адвесці вачэй ад маляўнічых, САПРАЎДНЫХ персанажаў, што насяляюць і кнігу, і -- (цяпер я не сумняваюся))))) ...наша наваколле.
Вось шчэ малюнкі. Люблю вось гэты. ( Ядзеркі )
...Якія ў цябе дагледжаныя кіпцюркі на нагах, Валасень. ( Валасень )
Цікава, дзяўчына напалохалася з-за захопу бялізны, якую яна мые ў рэчцы, ці яе ўразіў выгляд Баламуценя ва ўсёй прыгажосці? ( Баламуцень )
...Хто-хто, а Апівень, напэўна, кожнага з нас хаця б раз, ды падбухторыў на выпрабаванне ўласнага арганізма алкаголем.
( Апівень )...Гляджу на малюнак і думаю: якія праўдападобныя твары ў мужыкоў.
“Ха”, тлумачаць нашыя мастацкія рэдактаркі, “вось гэты – Такой-та, а побач – Гэтакі-та” (гучаць знакамітыя прозвішчы). “А вось у куточку за сталом “знепрытомнеў” сам мастак-афарміцель -- Слаук”.
Дарэчы, не ў апошнюю чаргу дзякуючы ягонаму таленту, кніга набыла такую папулярнасць.
Ды такую, што пакуль я сабралася з думкамі і выкраіла хвілінку ў сваім хранічным цэйтноце, каб паведаміць добрым людзям пра кніжку, яе -- кніжку -- расхваталі ўжо ў нашай выдавецкай кнігарне, можа шчэ дзе ёсць у горадзе (тыраж малы, 2100 экз.). Вокладка мае такі выгляд:
( Дзяўчына з вокладкай )
Цікава, а які персанаж "Чароўнага света" прыцягнуў бы ў першую чаргу ТВАЮ ўвагу?
А вось свежанькі сапраўдны ўрывак з адной размовы (падзея адбываецца з другой Гераіней, в другом месте, в некотором царстве):
"На маёй любімай, самай лепшай у свеце працы гамон і катастрофа: мне "настойліва прапанавалі" зрабіцца членам (цьху, якое непрыстойнае слова) ячэйкі (цьху яшчэ раз) БРСМ (выбачаюся за лаянку). Я мужна абаранялася і нават пагражала незапланаваным дэкрэтам. "І ўвогуле, - кажу, - я старая для гуляў у казакі-разбойнікі, мне 28". Але - да 31, як высветлілася, ты яшчэ мусіш выканаць свой грамадзянскі абавязак.
* * *
Ага, забылася удакладниць: складанасць адмазацца у тым, што кали ва установе набярэцца 3 чалавеки да 31 года, яны мусяць стварыць яеч... (закрэслена) ячэйку.
А разам са мной - их якраз 3."
Я не знаю, как у вас в России,
а у нас в BRазилии
комсомольское веселье, радость и ...насилие.
- Music:Cranberries -- Zombi
Калега cёння выдаў: "Куда катится этот мир?! Наш новый директор -- женщина, а в Америке -- новый президент -- чёрный!!!!"
(Не скажу за всю Одессу, але станоўчая энергія нашай новай дырэктаркі за тыдзень здолела зрушыць нерухомыя пры "старым цары" механізмы)- Music:Vivaldi
Сяброўка-калега K. па творчым цэхе распавяла (па мясцовым сеціве) картинку из жизни :
K(09:17:28)
Як справы сёння?
Хочаш расскажу смешную сітуацыю, у якую я сёння трапіла, калі бегла на працу праз гаражы?
N (09:17:47)
(справы добрыя) Канешне, хачу!
K (09:20:55)
Ну, бягу я, бягу (крыху спазняючыся). А там як звычайна групка мужыкоў стаіць і нешта дыскутуюць... Убачыўшы мяне (а дакладней як я бягу), адзін з іх пытаецца: "Мадам, куды Вы бяжыце?". Я кажу: "На работу!" Прабягаю міма іх і бягу далей, а ззаду чую: "Ні фіга ж колькі ім, мабыць, плацяць!"
:-)
оф-топ: Думаю, што той мужык хацеў сказаць "мадэмаўзэль", але па складанасці вымаўлення (для яго ў адпаведным стане) гэты зварот, напэўна, набліжаўся да слова "Гібралтар"))))
Раз мне, некалі 22-гадовай, рэзка захацелася (праз пару дзён прайшло))), каб у мяне быў дзіцёнак. Жадана ўжо дарослы -- гадоў 20, бо што рабіць з малымі, не ведала тады абсалютна, як і навошта іх людзі заводзяць у прынцыпе))))...
Я была абсалютна ўпэўнена, што ў мяне зусім адсутнічаюць матэрынскія інстынкты, бо выгляд малога дзіцяці выклікаў не “уці-пусі-сюсі”, а наадварот -- ціхі жах .
...На 28-м годзе майго жыцця з нараджэннем дзіцяці (9 месяцаў спадзявалася: ох, а раптам усё рассасецца... ну якая з мяне маці) адкрыла для сябе Амерыку... Не не так. Мне раптоўна адкрылася нейкая чароўная таямніца, ну як быццам бы я стала разумець мову звяроў і птушак ці як быццам я жыццё пражыла ў малюсенькай скрыні, а потым яе адчынілі і выпусцілі мяне на белы свет: глядзі які ён!
...Што рабіць з малым вусенем я па-ранейшаму не ведала. Узброіўшыся кніжкай “От колыбелі до школы” і “інструкцыяй па эксплуатаціі ребёнка с картінкамі”, якую мне напісала і даслала сястра, што нарадзіла за 4,5 месяцы раней за мяне і ўжо валодала бясцэннымі ведамі, я ўстыркала неслухмяныя ручкі-ножкі ў паўзуны; адначасова здзіўлялася, што мой арганізм ператварыўся ва ўдарную малочну
"Скорость звука иногда бывает очень низкой. То, что вы говорите своим детям, начинает доходить до них к 40 годам"
(выходзіць, мне пашчасціла, раз раней пачало даходзіць))))
...З дзіцём – зараз – нашмат цікавей, чым без яго. Жадаю кожнаму – у свой час – у гэтым пераканацца на ўласным вопыце.
(Пішыце-хто-хаціце сюды на тэмы адчування сябе бацькамі/небацькамі)
(няма ў мяне лічбавага фоціка, але....)
На цэнніку ў краме залеплена першая літара (кавалачкам паперкі, з дапамогай якога прышпілены цэннік). Чытаю: “рожжи белорусские”. Ох (амаль пра беларускамоўных ЖЖ-карыстачоў))).
...Чытаю надпіс на торце (зроблена тлустым фламастэрам): “Могила любви” (Чёёёёёёёё?). Аж супынілася і давай зноў уважліва: “Магия любви” (аааааааа...)
Яшчэ цэннік: “колбаса НЕЖЕНСКАЯ”
Маўчу пра стаўшыя класічнымі (бо дагэтуль часам сустракаюцца) “котлеты из гов.”